Бярэзінскай гімназіі прысвоены статус «Школа міру»

- 12:06Школа мира

Прысваенне статусу «Школа міру» Бярэзінскай гімназіі адбылося падчас урачыстай лінейкі, прысвечанай Дню ведаў, паведамляе карэспандэнт «Настаўніцкай газеты».

«Для навучальных устаноў мець такі статус — ганарова, адказна і прэстыжна, — адзначыла дырэктар Бярэзінскай гімназіі Наталля Бурцава. — Безумоўна, для нас гэта вельмі важная і знакавая падзея. Рада вітаць усіх вучняў, настаўнікаў і педагогаў. Таксама хачу сказаць вялікі дзякуй бацькам, якія падтрымліваюць нас і дапамагаюць у працэсе навучання і выхавання дзяцей».

Падчас мерапрыемства прадстаўнік Беларускага фонду міру Павел Нягай уручыў Н. Бурцавай пасведчанне аб тым, што Бярэзінская гімназія становіцца часткай маштабнага праекта. Акрамя гэтага, дырэктар была ўзнагароджана медалём БФМ «У імя міру, дружбы і дабра».

«Гэты дзень адкрывае новую старонку ў жыцці навучальнай установы, пачынае гісторыю міратворчай гімназіі. Жадаю вучням і педкалектыву поспехаў у гэтым пачынанні. Вы будзеце ўдзельнічаць у мерапрыемствах фонду міру, прымаць удзел у цікавых і карысных справах», — адзначыў П. Нягай.

Арганізатарам праекта выступае Беларускі фонд міру пры падтрымцы Міністэрства адукацыі. У першую чаргу ён накіраваны на выхаванне дзяцей і моладзі на прынцыпах міру, дружбы, узаемаразумення, прапаганду сямейных, духоўных, маральных і патрыятычных каштоўнасцей, умацаванне адзінства беларускага грамадства.

Наталля САХНО