Бяспечная інтэрнэт-прастора

Сёння ў інфармацыйным свеце з’явіліся новыя формы схілення дзяцей і падлеткаў да самагубства, фарміравання ў іх псіхічна неабароненага статусу, схільнасці да дэпрэсіі і развіцця “асабістага” жадання на тое, каб пайсці з жыцця. Але гэта жаданне толькі ўмоўна можна назваць “асабістым”, бо за ўсім гэтым стаіць цэлая сістэма прадуманых, псіхалагічна вывераных злачынных дзеянняў, накіраваных на свядомасць дзіцяці, якія ў далейшым робяць яго ахвярай дэструктыўных гульняў.

У выніку прафілактычныя меры, якія выкарыстоўваюць педагогі-псіхолагі, дзецям і падлеткам неэфектыўныя і нецікавыя.

Таму мы зрабілі высновы, што неабходна выкарыстоўваць тыя метады і формы, якімі карыстаюцца інтэрнэт-злачынцы, але ў канструктыўным рэчышчы. Гэтая ідэя закладзена ў аснову раённага прафілактычнага праекта “Інтэрнэт: тэхналогіі бяспекі”, які рэалізоўваецца ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці.

У лютым 2018 года ў рамках праекта ва ўсіх установах агульнай сярэдняй адукацыі адбыўся месячнік інфармацыйнай бяспекі дзяцей і падлеткаў у інтэрнэце. Педагогі-псіхолагі рэалізавалі шэраг мерапрыемстваў, якія садзейнічалі спрыяльнаму псіхаэмацыйнаму стану навучэнцаў, пазітыўнаму вопыту сямейнага выхавання, прафілактыцы суіцыдальнай актыўнасці і бяспечнаму выкарыстанню інтэрнэту.

Кацярына КАРТАСАВА,
метадыст Навагрудскага ВМК.