Бяспечны школьны аўтобус

- 10:40Навіны рэгіёнаў

Акцыю “Дзіцячы аўтобус” да 30 верасня праводзіць Дзяржаўтаінспекцыя Гомельскай вобласці. Акцыя накіравана на захаванне бяспекі пры перавозках груп дзяцей.

У аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама расказалі, што права­ахоўнікі кантралююць, як вадзіцелі дзіцячых аўтобусаў выконваюць патрабаванні ПДР. Зараз узмоцнена правяраюць тэхнічны стан транспарту, наяўнасць допуску да ўдзелу ў дарожным руху, выкананне правіл перавозкі дзяцей і дакументы. Асаблівая ўвага ўдзяляецца фізічнаму стану вадзіцеляў.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.