Бяспечныя канікулы

Абласны дзіцячы аздараўленчы лагер “НАВУКА-2” для адораных дзяцей, што ў аграгарадку Азёры Гродзенскага раёна, узяў удзел у раённай акцыі “Канікулы без дыму і агню”.

У рамках акцыі прайшла вучэбная эвакуацыя хлопчыкаў і дзяўчынак са спальных карпусоў, дадатковае навучанне правілам бяспечных паводзін пры ўзнікненні розных надзвычайных сітуацый, паказаны навучальны відэафільм, прадэманстравана пажарная тэхніка і абсталяванне. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел байцы падраздзялення Гродзенскага РАНС пад кіраўніцтвам інспектара групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Я. Клімовіча.

Наталля ПІЦКО,
дырэктар аздараўленчага лагера “НАВУКА-2”.