Бяспека на кантролі

- 11:40Навіны рэгіёнаў

Напярэдадні навучальнага года ля ўстаноў адукацыі Гомельскай вобласці дадаткова абсталявалі новыя элементы для бяспечнага руху дзяцей. Дзяржаўтаінспекцыя абследавала вулічна-дарожную сетку каля ўсіх устаноў адукацыі на Гомельшчыне. Правяралі, каб дарога дзяцей у школу была бяспечнай.

Намеснік начальніка УДАІ УУС аблвыканкама Сяргей Бандарэнка расказаў, што абсталяваны антыпарковачныя зоны з дапамогай паўсфер, сігнальных слупкоў і дарожнай разметкі каля пяці ўстаноў. На шляху дзяцей у школы з’явіліся дадаткова чатыры святлафоры. Уладкаваны пяць пляцовак пасадкі-высадкі школьнікаў, два нерэгулюемыя пешаходныя пераходы. Праблемным застаецца пытанне бяспечнага падвозу дзяцей індывідуальным транспартам — не ўсюды хапае машына-месцаў на парковачных кішэнях. Што тычыцца арганізацыі падвозу дзяцей школьнымі аўтобусамі, то праведзены маніторынг стану транспарту. 

Ірына АСТАШКЕВІЧ.