Пад такім дэвізам у нашай школе прайшла інтэлектуальна-забаўляльная гульня “Піянерскі КВІЗ”, ініцыяваная грамадскім аб’яднаннем “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя”. Гульня ўяўляла сабой аматарскі брэйн-рынг: зносіны, сучасныя пытанні, інтэлектуальны адпачынак.
Удзел узялі 9 каманд вучняў 6—10 класаў, актывістаў піянерскага руху. Камандам трэба было прайсці 6 тураў, кожны з якіх складаўся з 6 пытанняў, а таксама рызыка-тур па асаблівых правілах. У кожным блоку пытанняў першачарговай была логіка. Самыя ўважлівыя часта знаходзілі адказы ў самім пытанні. Гульня выклікала вялікую цікавасць і азарт. Паўтары гадзіны інтэлектуальнай схваткі сталі незабыўнымі. Вучні не толькі дэманстравалі свае веды, але і даведаліся шмат новага і цікавага аб піянерыі Беларусі, пазнаёміліся з гісторыяй станаўлення арганізацыі.
Па выніках усіх тураў перамогу ў гульні атрымала каманда “Чырвоныя цмокі” 10 класа. На другім месцы — каманда 8 класа “БэГіС”, на трэцім — каманда “Скарпіёны” 9 класа.
Таццяна ПАЛАНЕЙЧЫК,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце сярэдняй школы
аг. Пагранічны Бераставіцкага раёна.