Быць у руху — значыць быць здаровым

- 10:34Нам пішуць

На пачатку снежня ў яслях-садзе № 13 Смаргоні падзяліліся сямейным вопытам па фарміраванні здаровага ладу жыцця. Бацькі выхаванцаў стварылі насценгазеты, папкі-перасоўкі, дзе адлюстравалі свае меркаванне па здароўезберажэнні. Мэтай такой работы было аб’яднанне намаганняў бацькоў і ўстановы дашкольнай адукацыі ва ўмацаванні здароўя дзяцей і прапаганды здаровага ладу жыцця сям’і.

Кожная група паспрабавала выказаць свой погляд на здаровы лад жыцця: хтосьці бачыць яго ў занятках пэўным відам спорту, хтосьці — у барацьбе са шкоднымі звычкамі. Але ўсе сыходзяцца ў тым, што здаровы лад жыцця — гэта карысна, неабходна і сучасна.

Таццяна ВАСІЛЕЎСКАЯ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 13 Смаргоні.