Быць здаровым здорава!

Чым больш дзіця што-небудзь робіць, скача, гуляе, тым лепш яно спіць, тым лепш варыць яго страўнік, тым хутчэй яно расце, тым бош загартаваным становіцца фізічна і духоўна.

Сістэма здаровага ладу жыцця дзяцей у яслях-садзе № 6 Навагрудка ўключае гігіенічныя ўмовы, псіхалагічны камфорт, распарадак дня, аптымальную рухальную актыўнасць, загартоўтаванне.

Асаблівую ўвагу мы надаём заняткам фізкультурай, прагулкам, рацыянальнаму харчаванню. Штоквартальна праходзяць тэматычныя дні і тыдні здароўя, падчас якіх фарміруем уяўленні аб тым, што быць здаровым — добра, а хварэць — дрэнна, выхоўваем звычкі здаровых паводзін, навык правільнай паставы, узбагачаем веды дзяцей аб фізкультурным руху ў цэлым.

Бо быць здаровым — гэта здорава! Праўда?!

В.Ф. КУЛЕШ,
кіраўнік фізічнага выхавання ясляў-сада № 6 Навагрудка.