Наша пошта

Хто запатрабаваны ў сталіцы, або Арыенцір для тых, хто выбірае прафесію

- 6:02Наша пошта

Не хацелася б запалохваць абітурыентаў верагодным беспрацоўем (спадзяюся, большасць з вас знойдзе спецыяль­насць па душы), але ад гэтага ніхто не застрахаваны. Застацца без працы ня­страшна. Страшна не ведаць, што ў такой сітуацыі рабіць. Візіт у службу занятасці можа стаць нядрэнным рашэннем. Напрыклад, тут могуць дапамагчы тым, хто не паступіў пасля школы ў ВНУ ці ССНУ і не вырашыў яшчэ, чым заняцца. Цэлы шэраг прафесій можна атрымаць вельмі хутка, пры гэтым сумяшчаючы навучанне з падрыхтоўкай да паступлення. На момант наступнай уступнай кампаніі вы будзеце мець ужо вопыт работы. Акрамя таго, камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама аказвае падтрымку людзям, якія валодаюць прадпрымальніцкай ініцыятывай і плануюць адкрыць уласную справу: ім выдзяляецца субсідыя больш за 8 мільёнаў рублёў. Чаму б чыста гіпатэтычна не дапусціць наяўнасці добрай камерцыйнай ідэі ў выпускніка школы?..

Каманда аднадумцаў: у БДУІР сфарміравана адзіная інфармацыйная прастора

- 5:20Наша пошта

Прэс-служба Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі ў цяперашнім выглядзе існуе з красавіка 2010 года. Менавіта тады былі аб’яднаны ўніверсітэцкая…

Читать далее

Дамашняе заданне для будучых абітурыентаў

- 3:00Наша пошта

Паважаныя абітурыенты наступнага года! Не здзіўляйцеся, што ў гэтыя ліпеньскія дні, калі цэнтралізаванае тэсціраванне бягучага года завяршылася, я звяртаюся да вас, каб перасцерагчы ад магчымых памылак ці наўмысных дзеянняў, якія могуць нашкодзіць у час вашых уступных іспытаў у 2013 годзе. Карацей, каб адно і тое ж грабільна не дастала і вашага лба. Зразумейце, што ўсе парады абумоўлены […]

Душэўны фестываль і канструктыўны кангрэс

- 6:00Наша пошта

У Мінску праходзіць ІХ Сусветны кангрэс Міжнароднай асацыяцыі ўніверсітэцкіх тэатраў. Пасля польскага Кракава Мінск стаў другім горадам ва Усходняй Еўропе, які гасцінна прымае гэты прэстыжны форум. Сталіца нашай краіны абрана для яго правядзення невыпадкова: найперш гэта сведчанне найвышэйшага ўзроўню і паспяховасці міжнароднага фестывалю студэнцкіх тэатраў “Тэатральны куфар”, які вось ужо амаль дзесяць гадоў ладзіць Беларускі […]

Прафарыентацыя для асаблівых выпускнікоў

- 9:24Наша пошта

У нашай школе вучыліся як дзеці з інтэлектуальнай недастатковасцю, так і з цяжкасцямі ў вучобе і выхаванні. Зыходзячы з гэтага, я як педагог-псіхолаг будую сваю дзейнасць сумесна з настаўнікамі-прадметнікамі, настаўнікамі-дэфектолагамі і класнымі кіраўнікамі. Каардынатарамі нашай работы з’яўляюцца намеснікі дырэктара па вучэбнай рабоце Таццяна Іванаўна Атбаканава і Мар’яна Віктараўна Уласік, а таксама намеснік дырэктара па выхаваўчай […]

Вынікі двух першых дзён ЦТ

- 7:46Наша пошта

Як нам паведамілі ў Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў, на цэнтралізаванае тэсціраванне па беларускай мове ў першы дзень было зарэгістравана 45 199 абітурыентаў, але 1246 чалавек на іспыт не з’явіліся. Чатыры абітурыенты былі выдалены з аўдыторый за карыстанне мабільнымі тэлефонамі, і яшчэ адзін не здолеў завяршыць тэст з-за таго, што выйшаў пакурыць за межы ўстановы і, натуральна, […]

Нават лазерны ўзроўнямер не выявіў памылак у тынкаванні

- 15:47Наша пошта

На пачатку чэрвеня ў Мазырскім прафесійным ліцэі будаўнікоў прайшоў рэспубліканскі конкурс прафесійнага майстэрства навучэнцаў прафтэхустаноў па прафесіі тынкоўшчыка. Паказаць свае тэарэтычныя веды і практычныя ўменні з’ехаліся 7 каманд з усіх рэгіёнаў краіны па тры чалавекі ў кожнай з ліку пераможцаў папярэдніх рэгіянальных этапаў рэспубліканскага спаборніцтва. Для правядзення спаборніцтва сярод будучых тынкоўшчыкаў база Мазырскага прафесійнага ліцэя […]

У алею ліцэйскіх зорак

- 15:47Наша пошта

Пятнаццатага чэрвеня пачалася ўступная кампанія ў ліцэі краіны — агульнаадукацыйныя навучальныя ўстановы для 10—11 класаў з паглыбленым вывучэннем пэўных прадметаў. На сёння ліцэі ажыццяўляюць прыём па чатырох напрамках: фізіка-матэматычны, хіміка-біялагічны, філалагічны і грамадазнаўчы. Конкурсныя іспыты ў залежнасці ад абранага напрамку здаюць дзевяцікласнікі. Усхваляваных дзевяцікласнікаў учора ветліва сустракалі ў Мазырскім дзяржаўным абласным ліцэі. Тут здавалі два […]