Чарговы крок да грамадзянскай актыўнасці

20 снежня навучэнцы 8—11 класаў гімназіі № 1 Навагрудка прымалі ўдзел у правядзенні адзінага дня інфармавання ШАГ “Беларусь. Сацыяльна-эканамічныя і грамадска-палітычныя падзеі снежня”. Тэма снежаньскай сустрэчы — “Будучыня Беларусі — гэта мы!”.

У першай частцы сустрэчы школьнікі пазнаёміліся інфармацыйнымі блокамі. Два наступныя этапы сустрэчы прайшлі ў інтэрактыўнай форме сімпозіума. У госці была запрошана старшыня Беларускага таварыства “Чырвоны крыжа” Тамара Георгіеўна Абрамава, якая расказала, як іх арганізацыя ўдзельнічае ў дабрачыннай акцыі. Навучэнкі гімназіі Ю.Радзевіч і А.Марцішэўская як удзельніцы шматлікіх гімназічных і раённых святаў былі заахвочаны паездкай на дзіцячае Еўрабачанне-2018 і падзяліліся ўражаннямі і эмоцыямі.

Скончылася сустрэча канцэртным нумарам-песняй на замежнай мове ў выкананні навучэнцаў гімназіі.

Алена ПАЛАМАРЧУК,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце гімназіі № 1 Навагрудка.