Чарнобыль у нашай памяці

26 красавіка 1986 года — гэтыя лічбы разам ствараюць жахлівы лік. Вясной, калі ажыла прырода, на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі адбыўся выбух. У паветра трапілі нябачныя для вока часцінкі, якія нясуць хваробы і смерць усяму жывому. Раскідала чарнобыльская трагедыя людзей па ўсёй Беларусі. Прымусіла пакінуць родныя мясціны і зрабіла людзей перасяленцамі.

У бібліятэцы сярэдняй школы № 66 Гомеля 24 красавіка для вучняў адбылася сустрэча “Чарнобыль у нашай памяці” з перасяленцамі з забруджаных раёнаў Гомельшчыны — Галінай Станіславаўнай Шанько з Брагінскага раёна і Галінай Віктараўнай Гусаравай з Веткаўскага раёна. Відавочцы чарнобыльскай трагедыі падзяліліся з навучэнцамі ўспамінамі пра той трагічны дзень, распавялі, як змяніўся іх лёс, як уладкоўваліся жыць на новым месцы…

Да мерапрыемства ў бібліятэцы была арганізавана выстава “Памяць Чарнобыля”.

Ала ПРАТАСАВА,
загадчыца бібліятэкі.