Чароўная рукавічка

- 13:45Нашы дзеці

Навучэнцы і супрацоўнікі Азёрскай дзяржаўнай санаторнай школы-інтэрната Гродзенскага раёна — актыўныя ўдзельнікі навагодняй дабрачыннай акцыі “Чароўная рукавічка”, якая ладзіцца ў рамках рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці”.

Мы пастараліся зрабіць добрую справу і зможам падарыць радасць, цяпло і клопат, яркія ўражанні і адчуванне свята дзецям, якія доўгі час знаходзяцца на лячэнні ад цяжкіх захворванняў у Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі ў вёсцы Бараўляны Мінскай вобласці. Без увагі не застануцца і пацыенты аддзялення хоспіса пры 3-й гарадской бальніцы Гродна.

Мы зрабілі і напоўнілі прысмакамі 27 чароўных рукавіц. Праўда, сярод падарункаў сустракаюцца і чароўныя боцікі. Усе падарункі будуць перададзены дабрачыннаму цэнтру ПАРА і ўжо адтуль раз’едуцца да сваіх адрасатаў. За праяўленую дабрыню і міласэрнасць мы дзякуем дзецям і дарослым — усім, хто не застаўся абыякавы.

Наталля ПІЦКО,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце.