Чацвёрты крок ШАГа

20 снежня ў Навадворскай сярэдняй школе Свіслацкага раёна прайшоў адзіны дзень інфармавання “Школа актыўнага грамадзяніна” па тэме “Будучыня Беларусі — гэта мы!”. Мерапрыемства ладзілася ў фармаце круглага стала.


Для абмеркавання былі прапанаваны наступныя пытанні: дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”, “Дзіцячае “Еўрабачанне-2018”, рэспубліканскі семінар – нарада аб павышэнні эфектыўнасці будаўнічага комплексу Беларусі.

На мерапрыемстве прысутнічалі старшыня Свіслацкага раённага савета дэпутатаў Віктар Аляксеевіч Суботка, намеснік начальніка агракомплексу “Новы Двор-Агра” па ідэалагічнай рабоце Ірына Станіславаўна Якута, дэпутат сельскага Савета дэпутатаў 28 склікання Марыя Іосіфаўна Панотчык, загадчык Навадворскай бібліятэкі — цэнтра краязнаўства.

Выклікала цікавасць у падлеткаў абмеркаванне тэмы першага і другога блокаў: падзяліліся ўражаннямі аб выступленнях удзельнікаў “Еўрабачання- 2018”.

Выступілі члены Маладзёжнага парламента: Уладзіслаў Саўко расказаў аб мерапрыемствах, праведзеных у школе ў рамках акцыі “Нашы дзеці”, а Алена Болбат прапанавала правесці навагодняе прадстаўленне для выхаванцаў Навадворскага ясляў-сада. Удзельнікі “Школы актыўнага грамадзяніна” абмеркавалі ўдзел у акцыі “Цуды на Каляды”.

Ірына Станіславаўна Якута пазнаёміла моладзь з мерапрыемствамі, якія запланаваны шэфамі школы, УСП “Новы Двор-Агра”, для вучняў у рамках акцыі “Нашы дзеці”.

У завяршэнне слова меў Віктар Аляксеевіч Суботка. Ён гаварыў аб дзяржаўнай падтрымцы падрастаючага пакалення, павіншаваў прысутных з надыходзячымі святамі, пажадаў здароўя, добрага настрою, выдатнай вучобы.

Таццяна САЎКО,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце.