Чэмпіёны Рэспубліканскай універсіяды

- 11:18Спартыўныя падзеі

Мужчынская зборная па міні-футболе Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка стала чэмпіёнам Рэспубліканскай універсіяды. Фінальны матч адбыўся 28 лютага.

У першых гульнях універсіяды каманда БДПУ атрымала дзве перамогі запар — у матчах з Беларускім дзяржаўным універсітэтам транспарту (8:2) і Брэсцкім дзяржаўным універсітэтам імя А.С.Пушкіна (4:2). У паўфінале зборная БДПУ спаборнічала са зборнай Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны, дзе таксама атрымала перамогу (1:0).

У фінальным матчы мужчынскія зборныя па міні-футболе БДПУ і Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання згулялі ўнічыю (1:1). Вызначыць пераможцу дазволіла толькі серыя пенальці (6:5). У выніку мужчынская зборная БДПУ па міні-футболе стала чэмпіёнам Рэспубліканскай універсіяды. Варта адзначыць, што варатар нашай зборнай студэнт 5 курса факультэта фізічнага выхавання Сяргей Давідовіч адбіў 3 пенальці.

Акрамя таго, студэнты ФФВ БДПУ былі адзначаны ў асобных намінацыях. Так, лепшым гульцом турніру прызнаны студэнт 2 курса Арцём Козел, лепшым варатаром — ­студэнт 5 курса Сяргей Давідовіч. Трэніравалі зборную БДПУ па міні-футболе Сяргей Аркадзьевіч Траско і Віктар Казіміравіч Мухляда. Віншуем! Жадаем далейшых спартыўных перамог!

Па інфармацыі прэс-службы БДПУ.