Чым жыве лепшая школа?

- 9:53Адукацыйная прастора, Навіны рэгіёнаў

Ціманаўская сярэдняя школа Клімавіцкага раёна на працягу шэрага гадоў з’яўляецца лідарам мясцовых рэйтынгаў практычна па ўсіх паказчыках адукацыйнай дзейнасці. Сёлета яна была прызнана лепшай сельскай установай агульнай сярэдняй адукацыі Магілёўшчыны. 

— Сакрэт нашага поспеху — карпатлівая камандная работа ўсіх педагогаў. Мы імкнёмся ісці ў нагу з часам, павышаць якасць адукацыі, сумяшчаць навучанне з выхаваннем, — расказвае дырэктар Пётр Шашкоў.

Па яго словах, зараз у школе вучыцца 238 хлопчыкаў і дзяўчынак. Частку з іх падвозяць з суседняй вёскі Высокае. А каля вась­мідзесяці навучэнцаў прыяз­джаюць сюды на вучобу з райцэнтра.

— Дзеці і бацькі едуць свядома. Некаторыя мамы і таты самі вучыліся тут і ўспамінаюць той перыяд з цеплынёй. Іншыя — выбіраюць школу зыходзячы з таго, што ўмовы арганізацыі адукацыйнага працэсу ў нас не горшыя, чым у горадзе, — паведамляе Пётр Леа­нідавіч.

І сапраўды. У Ціманаўскай школе вельмі добрая матэрыяльная база. Тут ёсць сучасныя кабінеты фізікі, хіміі, біялогіі, інфарматыкі, абсталяваныя  ўсім неабходным лінгафонны клас і спартыўная зала. Але галоўны здабытак школы — настаўнікі. Амаль усе педагогі маюць вышэйшую або першую кваліфікацыйную катэгорыю, павышаюць прафесійнае майстэрства. 

Вялікую ўвагу кожны настаўнік удзяляе раскрыццю талентаў і здольнасцей вучняў. Педагогі стараюцца выкладаць так, каб не толькі даць дзецям сістэму базавых ведаў, а зацікавіць іх, стымуляваць на паглыбленае вывучэнне прадметаў. Істотную дапамогу ў гэтай справе аказвае наяўнасць школьнага навукова-даследчага таварыства.

Распрацаваныя такім чынам падыходы ўжо неаднаразова даказвалі сваю выніковасць.

 

Чытайце матэрыял Ганны Сінькевіч у нумары ад 25 лістапада 2022 года.