Чытаюць Коласа

Народны літаратурна-краязнаўчы музей Якуба Коласа запрасіў установы адукацыі Піншчыны далучыцца да раённай акцыі “Для дарослых і малых чытаем! Чытаем Коласа ўслых”. Для гэтага былі выбраны паэмы “Новая зямля” і “Сымон-музыка”, працаваць над якімі беларускі пясняр закончыў 95 і 100 гадоў назад.

У рамках акцыі вучні Бабрыкоўскай сярэдняй школы старанна рыхтавалі відэаматэрыялы да паэмы “Сымон-музыка”, каб затым паказаць іх сябрам, аднакласнікам і педагогам. Убачанае нікога не пакінула раўнадушным.

Па выніках акцыі бабрыкоўскія школьнікі атрымалі дыплом ІІ ступені ў намінацыі “За лепшае рэжысёрскае рашэнне”.

Сапраўднае мастацтва нараджае толькі творчая асоба, здольная выстаяць перад усімі цяжкасцямі і знайсці прымяненне свайму таленту. Гэтую думку імкнуліся данесці вучні праз сваю работу.

Аксана БАНЦЭВІЧ,
настаўніца беларускай мовы і літаратуры
Бабрыкоўскай сярэдняй школы Пінскага раёна.