Цуды здараюцца і пасля Каляд

Падчас навагодніх свят так хочацца верыць няхай і ў маленькі, але сапраўдны цуд, адчуць любоў і клопат тых, каму ты неабыякавы.

У яслях-садзе № 79 Гомеля прайшла дабрачынная акцыя, арганізаваная супрацоўнікамі ўстановы адукацыі. Удзел у ёй прынялі бацькі выхаванцаў, члены раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага крыжа, спонсары ўстановы.

Кожнае дзіця марыць стаць сведкам цуду. На жаль, не ўсе бацькі могуць удзяліць належную ўвагу сваім дзецям, зрабіць ім падарунак. Якраз падчас акцыі для дзяцей з малазабяспечаных і нядобранадзейных сем’яў былі сабраны салодкія падарункі, мяккія цацкі і адзенне.

Такога кшталту акцыі ніколі не страцяць сваёй актуальнасці. Разам з падарункамі дзеці атрымалі часцінку цяпла і клопату. Адміністрацыя дзіцячага сада № 79 дзякуе ўсім, хто прыняў удзел у акцыі. Дзеці былі шчаслівымі атрымаць падарункі, а іх бацькі адчулі дапамогу і падтрымку, што так важна для кожнага.

Настасся ЛАШКЕВІЧ.

Пакінуць каментарый

Ваш электронны адрас не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *