Да духоўнасці — праз праваслаўную культуру

- 11:43Навіны рэгіёнаў

Дзеці вывучаюць у школе розныя прадметы, якія развіваюць інтэлектуальныя і пазнавальныя здольнасці. Каб выхаванне было паўнацэнным, нельга забываць пра фарміраванне духоўна-маральных якасцей асобы. Важную ролю ў гэтым адыгрывае праваслаўная культура, якая скіроўвае да сямейных каштоўнасцей і чалавекалюбства.

Наша школа цесна супрацоўнічае з Беларускай Праваслаўнай Царквой. Вучні актыўна ўдзельнічаюць у мерапрыемствах, прысвечаных духоўна-маральнаму выхаванню, пішуць даследчыя работы на рэлігійную тэматыку. Ва ўстанове ладзяцца сустрэчы з прадстаўнікамі духавенства. Важна, што гэта не разавыя акцыі, а сістэмная работа.
Педагогі ўпэўнены, што ні эканоміка, ні палітыка не могуць быць пабудаваны на бездухоўных асновах, якія ігнаруюць нацыянальныя каштоўнасці, народныя традыцыі і гісторыю. Веданне асноў праваслаўнай культуры і мінулага роднага краю дапамагае супрацьстаяць шкоднаму ўплыву масавай культуры. Жыццё святых падзвіжнікаў і воінаў, мысліцеляў і пісьменнікаў з’яўляецца прыкладам самаадданага служэння Радзіме. Задача школы — пераканаць у гэтым моладзь.

Таццяна САВІЛА,
настаўніца гісторыі і грамадазнаўства сярэдняй школы № 8 Пінска.