Да міру і спакою без умяшання звонку

- 14:22Інфармацыйная гадзіна

Беларусь выступае за мірнае ўрэгуляванне сітуацыі ў Венесуэле. Такі адказ інфармацыйнаму агенцтву Прэнса Лаціна на пытанне аб заяве Прэзідэнта ЗША Дональда Трампа аб магчымым правядзенні ваеннай аперацыі ў Венесуэле далі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.

У паведамленні МЗС, апублікаваным на афіцыйным сайце, гаворыцца, што ў Беларусі з суперажываннем і занепакоенасцю адсочваюць сітуацыю, звязаную з Венесуэлай.

“Мы неаднаразова заяўлялі, што ўсе праблемныя пытанні і спрэчныя сітуацыі ў венесуэльскім грамадстве, як і ў любой іншай краіне, трэба вырашаць толькі шляхам мірнага дыялогу ў рамках прававога поля і Канстытуцыі. Упэўнены, што венесуэльскі народ здольны самастойна справіцца з узнікаючымі цяжкасцямі і ўрэгуляваць сітуацыю дэмакратычным шляхам без умяшання звонку, асабліва калі размова ідзе аб прымяненні ваеннай сілы. Беларусь нязменна выступае за вырашэнне любых канфліктаў выключна мірнымі сродкамі ў строгай адпаведнасці з мэтамі і прынцыпамі Статута ААН”, — адзначаецца ў каментарыі МЗС Беларусі.