Прафесія педагога, як ніякая іншая, адпавядае правілу “Век жыві — век вучыся”, лічыць настаўніца беларускай мовы і літаратуры Тупічынскай сярэдняй школы Касцюковіцкага раёна Вольга Емяльянцава.
Кім стане ў будучыні, Вольга Міхайлаўна ведала яшчэ з дзяцінства. У сям’і было шмат настаўнікаў, і гэта вельмі паўплывала на яе прафесійнае вызначэнне.
— Беларускую філалогію таксама выбрала невыпадкова. У школьныя гады перад вачыма быў цудоўны прыклад маіх настаўнікаў, прафесіяналаў сваёй справы, — паведаміла Вольга Емяльянцава.
Паспрабаваць сябе ў педагогіцы Вольга Міхайлаўна вырашыла адразу пасля атрымання атэстата: уладкавалася піянерважатай у Прусінскую базавую школу. Работа толькі яшчэ больш пераканала яе ў правільнасці прафесійнага выбару.
Чытайце ў нумары ад 23 верасня 2022 года матэрыял Ганны Сінькевіч.





