Да вытокаў праз сучаснаць

- 15:47Нам пішуць

У Міжнародны дзень абароны дзяцей у многіх школах і дзіцячых садках Навагрудчыны ладзяцца традыцыйныя святы. Для дзяцей арганізоўваюцца спартыўныя спаборніцтвы, канцэрты, конкурсы з падарункамі і сюрпрызамі. Гэтым святочным дзнём Вераб’евіцкая базавая школа Навагрудскага раёна разам с мясцовым Домам культуры правяла забаўляльна-пазнавальную праграму “Наперад — да прыгод” для малодшых вучняў.

1 чэрвеня пачаў працаваць і школьны аздараўленчы лагер. Сёлета ён называецца “Талака” і мае этнакультурны кірунак. У цэнтры ўвагі дзетак будзе народная спадчына: гісторыя, самабытная культура і прырода. Выхавальнікі дапамогуць убачыць школьнікам малюнкі жыцця нашых продкаў, даследаваць гісторыю родных мясцін, культурныя традыцыі свайго краю, пазнаёміцца са знакамітымі землякамі — продкамі і сучаснікамі.

Ведаць — значыць цаніць і берагчы, ганарыцца і будзіць нацыянальны гонар, пачуццё патрыятызму. Работа школьнага этнакультурнага аздараўленчага лагера “Талака” Вераб’евіцкай базавай школы будзе працягам работы па адраджэнні і вывучэнні беларускай культуры сродкамі мясцовага фальклору.

Т.А.Борыс,
дырэктар школьнага аздараўленчага лагера
Вераб’евіцкай базавай школы Навагрудскага раёна.