Дабрачынны кірмаш

10 снежня ў музычнай зале нашага сада было людна. Ва ўсім адчувалася атмасфера грандыёзнага свята.

Напярэдадні Новага года супрацоўнікі ясляў-сада № 13 Смаргоні ўзялі ўдзел у дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” і арганізавалі кірмаш, каб нагадаць пра добрыя справы і добрыя ўчынкі, а таксама для прыцягнення бацькоў у выхаваўча-адукацыйны працэс.

Разгарнуўся вялікі святочны кірмаш. З самага пачатку бацькоў папярэдзілі, што ўсе сродкі, атрыманыя на кірмашы, будуць перададзены дзецям, якія пражываюць у прытулку і якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы.

Бацькі паставіліся да мерапрыемства з энтузіязмам. Дзеці сёмай групы з любоўю выпякалі пячэнне: салодкі водар быў паўсюль. Бацькі дапамаглі ў арганізацыі тэатралізаванага прадстаўлення.

Немагчыма апісаць радасць дзяцей, калі іх вырабамі частаваліся прысутныя і апладзіравалі артыстам.

Акцыя прайшла вельмі весела і ажыўлена, з азартам і пазітыўнымі эмоцыямі. Цікавасць да гэтага мерапрыемства перасягнула ўсе чаканні. Акцыя прынесла шмат яркіх уражанняў як дзецям, так і бацькам, а таксама калектыву ўстановы.

Т.М.ВАСІЛЕЎСКАЯ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 13 Смаргоні.