Дагавор аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай дальнасці адыгрывае ключавую ролю для еўраатлантычнай бяспекі

Краіны НАТА гатовы прадаўжаць дыялог з Расіяй па Дагаворы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай дальнасці (ДРСМД) і пры гэтым зробяць усё неабходнае для захавання бяспекі альянсу. Аб гэтым заявіў генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг на пасяджэнні Савета Расія — НАТА (СРН) на ўзроўні паслоў, паведамляе ТАСС.

“Хоць мы гатовы прадаўжаць дыялог з Расіяй па ДРСМД, але мы таксама гатовы прыняць эфектыўныя меры, каб захаваць бяспеку ў Еўраатлантычным рэгіёне”, — заявіў генеральны сакратар.

У заяве НАТА падкрэсліваецца, што бакі абмяняліся меркаваннямі аб ДРСМД, магчымасць выхаду з якога разглядаюць ЗША. Краіны НАТА згадзіліся, што гэты дагавор адыгрывае ключавую ролю для еўраатлантычнай бяспекі.

Як паведамлялася, Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп 20 кастрычніка заявіў, што ЗША выйдуць з Дагавора аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай дальнасці, паколькі Расія, на яго думку, парушае гэтае пагадненне.

Пакінуць каментарый

Ваш электронны адрас не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *