Дакрануцца да глобуса

- 10:16Культура

28 сакавіка ў канцэртнай зале “Мінск” адбыўся гала-канцэрт пераможцаў і прызёраў ІV Рэспубліканскага агляду-конкурсу “Прывітанне, свет!”.

На працягу лютага і сакавіка праходзілі абласныя і мінскі гарадскі гала-канцэрты ў рамках ІV Рэспубліканскага агляду-конкурсу “Прывітанне, свет!”. Журналісты нашай газеты змяшчалі на яе старонках дастаткова падрабязныя рэпартажы з гэтых падзей: называлі герояў — калектывы і асобных выканаўцаў, не шкадавалі пры напісанні гэтых матэрыялаў сваіх эмоцый.

Але цяпер, калі перагарнулася апошняя і самая ўрачыстая старонка гэтага грандыёзнага творчага спаборніцтва беларускіх дзяцей і падлеткаў ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў, варта ўсё ж пералічыць усіх пераможцаў і прызёраў ІV Рэспубліканскага агляду-конкурсу “Прывітанне, свет!”, якія выходзілі 28 сакавіка на адну з самых прэстыжных сталічных канцэртных пляцовак і бясконца радавалі публіку.

Гэты пералік будзе дастаткова доўгі, але ж пакрыўдзіць некага вельмі б не хацелася. Вось яны, нашы зоркі і зорачкі, з якіх, несумненна, вырастуць і добрыя людзі, і актыўныя грамадзяне, і проста творцы па сваёй натуры: тэатр танца Smart dance Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Светач” Мінска; Валерый Воўк, Вікторыя Дзенісевіч і Аляксандра Палубятка з Гродзенскага дзяржаўнага абласнога палаца творчасці дзяцей і моладзі; аб’яднанне па інтарэсах “Эстрадны вакал” Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі; ансамбль сучаснай харэграфіі “Натхненне” Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі; узорны харэаграфічны ансамбль “Данс-Авеню” гімназіі № 5 Мінска; заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь фолк-шоу-балет “Альянс” сярэдняй школы-каледжа мастацтваў Бабруйска; заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь фальклорны ансамбль “Дударыкі” гімназіі № 14 Мінска; узорны ансамбль танца “Папараць-кветка” Слуцкага цэнтра дзіцячай творчасці; выхаванец Добрушскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Арцём Гладышаў; вакальны ансамбль “Рэха” Ельскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі; узорны ансамбль танца “Жавароначкі” Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Эўрыка” Мінска; узорны харэаграфічны ансамбль “Кужалёк” Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Агат” Магілёва; заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль танца “Чабарок” Мінскага гарадскога палаца дзяцей і моладзі; харэаграфічны калектыў “Дружныя рабяты” адразу з некалькіх устаноў адукацыі Слуцка; Марта Мірановіч з сярэдняй школы № 1 Лагойска; заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль танца “Лялечкі” Гродзенскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі; узорны вакальны ансамбль “Залатое птушаня” Цэнтра дзіцячай творчасці Лунінца; узорны ансамбль бальнага танца “Вэсма” Палаца дзіцячай творчасці Баранавіч; Міхаіл Маскалёў з Віцебскага абласнога палаца дзяцей і моладзі; Леанід Ляльчук з гімназіі Калінкавіч; Арына Пехцерава з магілёўскай гарадской гімназіі № 1; Ксенія Галецкая з Гомельскага дзяржаўнага абласнога палаца творчасці дзяцей і моладзі; узорны ансамбль эстраднага танца “Драйв” Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Хойнікаў; узорны духавы аркестр “Школьныя гады” гімназіі № 3 імя В.З.Каржа Пінска; харэаграфічны калектыў “Сюрпрыз” Докшыцкага раённага цэнтра дзяцей і моладзі; ансамбль танца “Гарошынкі” гімназіі № 1 Стоўбцаў; Максім Еўдакіменка Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Кантакт” Мінска; Паліна Бурло з сярэдняй школы № 161 Мінска; народная аматарская студыя Art-line Жлобінскага гарадскога цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Эўрыка”; студыя моды “Стыль” Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Арт” Мінска; узорная студыя моды “Стыль” Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Росквіт” Бабруйска; Уладзімір Паплінскі з сярэдняй школы № 32 Брэста; узорны клуб бальна-спартыўнага танца “Вікторыя” Брэсцкага абласнога цэнтра маладзёжнай творчасці; узорны інструментальны ансамбль “Міраж” гімназіі № 5 Мінска; студыя спартыўнага танца “Аэліта” Віцебскага гарадскога цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі; узорны вакальны ансамбль “Песенька” Палаца дзяцей і моладзі “Золак” Мінска; Павел Лашчэўскі і ўзорны ансамбль сучаснага танца “Атланта” сярэдняй школы № 8 Слоніма; танцавальная група “Тынэйджары” заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь таэтра-студыі “Вясёлка” Магілёўскага абласнога цэнтра творчасці; студыя эстраднага вакалу MUSІC WAY Гомельскага дзяржаўнага абласнога палаца творчасці дзяцей і моладзі.

Заключны гала-канцэрт выдаўся надзвычай прыгожым, узнёслым, рамантычным, гарэзлівым, мілым… Эпітэты можна працягваць бясконца. Кожны нумар — узор дзіцячай творчасці, кожны нумар — цёплае ўзрушэнне глядацкай залы, кожны нумар — сведчанне таго, што гэты агляд-конкурс, які праводзіцца пры непасрэднай падтрымцы Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (дыпломы пераможцам і прызёрам уручала намеснік міністра адукацыі Раіса Станіславаўна Сідарэнка), стаў ужо не проста добрай традыцыяй, але яшчэ і, калі хочаце, нават адмысловым канцэптам — як можна клапаціцца пра дзяцей, як можна падтрымліваць іх таленты. Не на словах, а на справе.

Кожны з нас калі-небудзь ды дакранаўся да глобуса — ці школьнікам, ці ўжо дарослым, круцячы глобус, які круцяць нашы дзеці. У мяне, напрыклад, з дзяцінства засталіся вельмі шчымлівыя ўспаміны ад момантаў кранання глобуса — нібы абдымаеш увесь свет, нібы гаворыш яму сваё добразычлівае “Прывітанне”.

28 сакавіка ў канцэртнай зале “Мінск” беларускія дзеці таксама разам дакрануліся да глобуса — і ў метафарычным, і нават у літаральным сэнсе, калі паднялі стылізаваны зямны шар над сцэнай. Гэтая карцінка так і стаіць уваччу ды прымушае скаціцца з вока слязу радасці і шчасця.

Мікола ЧЭМЕР.
Фота Алега ІГНАТОВІЧА.