Дакументаванне кіраўніцкай дзейнасці ў дзіцячым садзе

17 студзеня загадчыкі і намеснікі загадчыкаў дзіцячых садкоў Глускага раёна Магілёўскай вобласці сабраліся ў яслях-садзе № 3 Глуска, каб абмеркаваць пытанні арганізацыі і вядзення справаводства ва ўстанове дашкольнай адукацыі.

Сустракалі гасцей выхаванцы ўстановы танцам «Стужачкі» пад кіраўніцтвам музычнага кіраўніка Т.Г. Паляковай. Танцам яны падарылі настрой усім прысутным і пажадалі творчага натхнення. У працяг работы метадычнага аб’яднання загадчыца садка Е.Г. Кісялевіч правяла экскурсію па ўстанове адукацыі, у рамках якой прэзентавала прадметна-прасторавае асяроддзе ў групах.

Падчас сустрэчы метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму Глускага райвыканкама Наталля Ульянаўна Някрасава асвятліла важныя і надзённыя пытанні справаводства, якія патрабуюць валодання нарматыўнымі дакументамі. Намеснік загадчыка дзіцячага сада № 4 Глуска І.С. Леўчанка правяла педагагічную гульню, падчас якой кіраўнікі і намеснікі змаглі даведацца пра сябе нешта новае і незвычайнае, а таксама закранула пытанне дакументавання кіраўніцкай дзейнасці ў дашкольнай установе. Выступілі загадчык ясляў-сада № 1 Л.Л. Пуцята і яе намеснік Я.А. Макарава, загадчык Калаціцкага дзіцячага сада С.Н. Герасімчук. Прысутныя дзяліліся вопытам і ўносілі прапановы па ўдасканаленні дакументавання ва ўстанове.

Ю.М.ЧУБА,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 3 Глуска