Далей прымнажаць інтэлектуальны патэнцыял краіны

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Беларуска-Расійскага ўніверсітэта з 55-годдзем са дня заснавання, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што за мінулыя гады ва ўніверсітэце падрыхтавана больш за 30 тысяч спецыялістаў, якія плённа працуюць у сферах прамысловасці, будаўніцтва, транспарту, у навуковых арганізацыях і сістэме дзяржаўнага кіравання.

“Высокай ацэнкі заслугоўвае ваша даследчая дзейнасць па распрацоўцы новых тэхналогій і матэрыялаў, а таксама супрацоўніцтва з навучальнымі і навуковымі ўстановамі краін блізкага і далёкага замежжа, — гаворыцца ў віншаванні. — Упэўнены, набыты вопыт і няспынны творчы пошук дапамогуць вам і ў далейшым захоўваць і прымнажаць інтэлектуальны патэнцыял нашай краіны”.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зрабіў афіцыйны візіт у Катар і рабочы візіт у Аб’яднаныя Арабскія Эміраты.

У Катары прэзідэнт правёў перагаворы з эмірам гэтай краіны шэйхам Тамімам бен Хамадам аль-Тані. Бакі дамовіліся надаць новае напаўненне двухбаковаму гандлёва-эканамічнаму і інвестыцыйнаму супрацоўніцтву.

У ААЭ Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з наследным прынцам Абу-Дабі, намеснікам Вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі ААЭ, шэйхам Мухамедам бен Заідам аль-Нахаянам. Прэзідэнт Беларусі таксама ў ходзе візіту правёў перагаворы з Прэм’ер-міністрам і міністрам абароны ААЭ, правіцелем эмірата Дубай шэйхам Мухамедам бен Рашыдам аль-Мактумам.

Пакінуць каментарый

Ваш электронны адрас не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *