Дапамагаем вызначыцца з прафесіяй

- 11:30Нам пішуць

“Выберы справу па душы, і ты не будзеш працаваць ні дня”. З гэтых радкоў мы пачалі размову з вучнямі 9-х класаў аб прафесійнай будучыні.

Прафарыентацыі ў цяперашні час удзяляецца вялікая ўвага. Непасрэдна ў сярэдняй школе № 8 Светлагорска ладзіцца шэраг мерапрыемстваў па дадзенай тэме. На гэтым тыдні школьны бібліятэкар А.В.Жураўлёва сумесна са школьным псіхолагам Л.Д.Хадакоўскай падрыхтавалі для вучняў дыспут, падчас якога былі абмеркаваны наступныя пытанні:“Якія прафесіі будуць неабходны ў будучыні?”, “Якія прафесіі патрэбны нашаму гораду?”, “Ці ёсць прафесіі модныя?”

Паразважаць над гэтымі пытаннямі разам з падлеткамі мы запрасілі інжынера па тэхніцы бяспекі Светлагорскага ўпраўлення буравых работ В.М.Крывапуска, намесніка начальнiка ПАВЧ №3 В.Н.Ромась.

Размова атрымалася вельмі цікавая. Вучні выказвалі свае думкі, задавалі пытанні, абмяркоўвалі выбар будучай прафесіі.

Мы лічым, што такія мерапрыемствы дапамогуць дзецям зрабіць правільны прафесійны выбар.

Анжаліка ЖУРАЎЛЁВА,
бібліятэкар сярэдняй школы № 8 Светлагорска.