Дапамагаюць камунальнікам

- 12:22Нам пішуць

Педагогі і навучэнцы ўстаноў прафесійнай адукацыі Брэстчыны актыўна дапамагаюць камунальным службам у прыбіранні тэрыторый сацыяльных аб’ектаў ад наступстваў моцных снегападаў, якія прайшлі ў вобласці. Так, навучэнцы Баранавіцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя будаўнікоў ачысцілі ад снегу цэнтральны ўваход гарадскога анкалагічнага дыспансера, пешаходныя дарожкі, стаянку аўтамашын хуткай дапамогі, пад’язныя шляхі да корпусаў рэнтгенаўскай і тамаграфічнай дыягностыкі.

Гэтае мерапрыемства стала пачаткам абласной акцыі “Працягні руку дапамогі”, да якой далучыліся і навучэнцы іншых устаноў прафесійнай адукацыі Баранавіч і Брэста. Юнакі і дзяўчаты ачышчаюць ад снегу тэрыторыі ўстаноў аховы здароўя і дадатковай адукацыі, гісторыка-культурных аб’ектаў і інш.

Акцыя прадоўжыцца да канца зімы.

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.