Дапамога побач

- 16:13Нам пішуць

У сярэдняй школе № 2 Смаргоні прайшла квэст-прэзентацыя мабільнага дадатку МНС Беларусі “Дапамога побач” пад дэвізам “Няма ў тэлефоне лепшага скарбу, чым дадатак “МНС Беларусі: “Дапамога побач”.

Квэст, у якім узялі ўдзел усе вучні школы, стаў праверкай ведаў па бяспецы жыццядзейнасці.

Універсальная формула паводзінаў у экстраннай сітуацыі: прадбач небяспеку, па магчымасці — абміні яе, пры неабходнасці — дзейнічай! Менавіта гэты прынцып ляжыць у аснове мабільнага дадатку “Дапамога побач”: 5 крокаў на выратаванне даводзілі навучэнцы 9 класа Кірыл Ануфрыеў і Яраслаў Рыве. Яны прадэманстравалі, як працуе дадатак. Яго рубрыкі “Энцыклапедыя”, “Правер сябе”, “Што рабіць?” — актуальныя і даступныя, а рубрыка “Першая дапамога” абсталявана аўдыяпадказкамі. Удзельнікі прэзентацыі пераканаліся, якая важная кнопка званка “112” у дадатку: званок можна зрабіць з любой старонкі дадатку. Вельмі важная магчымасць званка або смс-паведамлення на зададзены нумар урача, родным.

У тым, што “Дапамога побач” стане карыстай у нестандартнай сітуацыі, цяпер перакананыя ўсе вучні нашай школы.

У конкурсе рэкламных слоганаў, які быў апошнім этапам квэст-прэзентацыі, інтэрнэт-галасаваннем перамог слоган: “Не тот пропал, кто в беду попал, а тот, кто “Помощь рядом” на мобильный не закачал!”.

Вадзім АНУФРЫЕЎ,
настаўнік АБЖ сярэдняй школы № 2 Смаргоні.