Дапаможам птушкам перазімаваць

- 15:02Нам пішуць

З мэтай выхавання паважлівага стаўлення да ўнікальнасці кожнай жывой істоты выхавальнікі ясляў-сада № 31 Полацка І.П.Глебка, Л.В.Каштанава, Н.Д.Коласава распрацавалі і рэалізавалі акцыю “Дапаможам птушкам перазімаваць”.

У ходзе акцыі разам з бацькамі выхаванцаў было змайстравана 14 кармушак з рознага матэрыялу. Уладкавалі кармушкі на тэрыторыі дзіцячага сада і ў парку. Актыўны ўдзел і творчасць праявілі бацькі М.Капілец, В.Сямёнаў, Д.Гукаў, С.Карчэня, А.Вайцяхоўскі. Іх кармушкі — як казачныя церамкі!

Цікава было развешваць кармушкі на дрэвах. Час, праведзены на прыродзе, стаў маленькім святам: дзеці частавалі птушак прыгатаванымі ласункамі, расказвалі аб іх вершы і разгадвалі загадкі.

Акцыя “Дапаможам птушкам перазіваць” — гэта яшчэ адзін крок для фарміравання ў дзяцей станоўчага стаўлення да навакольнага свету, пачуцця любові да роднага краю, імкнення быць добрымі і ўважлівымі, любіць і аберагаць прыроду.

Ганна ІВАНОВА,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 31 Полацка.