Дапоўненая рэальнасць і ЗD-мадэляванне на матэматыцы

- 11:56Адукацыйная прастора

Змяненне мэт навучання матэматыцы ў школе, арыентацыя на практычную накіраванасць пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў, змяшчэнне чаканых вынікаў ад ведаў, уменняў, навыкаў да кампетэнцый накладае значны адбітак на аблічча сучаснага ўрока матэматыкі. Як зрабіць заняткі цікавымі і запамінальнымі, павысіць матывацыю школьнікаў да вывучэння прадмета і якасць іх ведаў, сталічныя педагогі падзяліліся ў межах VI Міжнароднай адкрытай навукова-практычнай канферэнцыі “Дарожная карта інфарматызацыі: ад мэты да выніку”.

З выканаўцы ў творцы

Настаўніца матэматыкі гімназіі № 174 Мінска Кацярына Віктараўна Варабей сваю педагагічную скарбонку папоўніла шэрагам метадычных знаходак, якія дазваляюць не толькі актывізаваць пазнавальную дзейнасць навучэнцаў, а і даюць магчы­масць пастаянна самаўдасканальвацца.

Педагог пастаянна займаецца пошукам дадатковай інфармацыі да блока вучэбнага матэрыялу па прадмеце. Знойдзеныя звесткі з розных галін жыццядзейнасці чалавека падаюцца навучэнцам з дапамогай інтэрактыўных мультымедыйных прэзентацый, відэаролікаў, анімацыйных фільмаў, чарцяжоў, схем, дапоўненай рэальнасці з дапамогай дадаткаў HP Reveal, асяроддзяў з актыўнасцямі (Learning.Apps.org, GeoGebra, Desmos), праграмай  “Матэматычны канструктар”. Алгарытмічнасць прадстаўлення інфармацыі з  ЭСН не толькі забяспечвае логіку вучэбнага пазнання, але і дазваляе сфарміраваць больш трывалыя міждысцыплінарныя сувязі, што адпавядае сучаснай адукацыйнай канцэпцыі.

Паралельна з самападрыхтоўкай Кацярына Віктараўна праводзіць дыягностыку разумовых уменняў і навыкаў вучняў па бягучай тэме вывучэння. Па выніках выканання пакрокавых заданняў яна ацэньвае ўзровень сфарміраванасці арганізацыйных, інфармацыйных, камунікатыўных і разумовых уменняў і навыкаў навучэнцаў і адносіць іх да аднаго з трох тыпаў: В — выканаўца; К— канструктар; Т — творца. У “выканаўцы” ўзровень развіцця арганізацыйных уменняў і навыкаў недастатковы. У выніку настаўніца дапамагае вучню самастойна планаваць сваю дзейнасць, прадугледжваць канчатковы вынік, кантраляваць выкананне і адэкватнае ацэнь­ванне вынікаў сваёй работы. “Канструктару” педагог ставіць вучэбную задачу і аптымізуе спосаб работы. Навучэнец можа арганізаваць работу па плане дома, здольны да самакантролю. “Творца” можа самастойна арганізаваць працоўнае месца, стварыць аптымальны алгарытм паслядоўнасці дзеянняў, ацаніць вынік.

Поўны тэкст матэрыяла чытайце ў Настаўніцкай газеце № 41, 11 красавіка.

Галина МЕЛЬНИКОВА,
учитель русского языка и литературы Лудчицкого детского сада — средней школы Быховского района Могилёвской области.