Дапытлівыя і непасрэдныя, мабільныя і крэатыўныя

- 11:01Адукацыйная прастора

Будучыя педагогі — пра сучасных дзяцей

Ці можа сучасны першакласнік быць актыўным і самастойным? Навошта нашы дзеці ходзяць у школу? Якія яны, прадстаўнікі пакалення Z? Як знайсці з імі агульную мову? Наколькі сучасныя школьнікі залежаць ад гаджэтаў? На гэтыя і многія іншыя пытанні паспрабавалі адказаць удзельнікі навуковага Stand Up, які прайшоў у межах дэкады студэнцкай навукі ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка для навучэнцаў профільных класаў педагагічнай накіраванасці.

На вочны этап мерапрыемства было прадстаўлена 14 праектаў на тэму “Будучыя педагогі — пра сучаснае дзіця”. У ім прынялі ўдзел школьнікі з Мінска і Мінскай вобласці (Вілейкі, Дзяржынска, Смалявіч), Брэсцкай вобласці (Пінска, Століна, аг-ка Жамчужны), Віцебска і Віцебскай вобласці (Шуміліна, Полацка), Гомельскай вобласці (Жыткавіч, Рагачова) і Гродзенскай вобласці (Міра). Усяго ж для ўдзелу ў навуковым Stand Up паступіла больш за 40 заявак.

Адкрываючы мерапрыемства, прарэктар па навуковай рабоце БДПУ імя Максіма Танка, доктар педагагічных навук, прафесар Ганна Васільеўна Торхава адзначыла, што навуковы Stand Up працягнуў серыю навуковых падзей для навучэнцаў педагагічных класаў дзвюх папярэдніх дэкад — рэспубліканскага конкурсу “Будучыя педагогі — аб школе будучыні”, які адбыўся ў 2017 годзе, дзе навучэнцы прадставілі розныя мадэлі ўстановы адукацыі будучыні, але ў выніку прагучала думка, што і ў алічбаванай школе каштоўнасць бу­дзе ўяўляць педагог, здольны ачалаве­чыць адукацыйны працэс, прывіць любоў да працы, навучання, Радзімы і фарсайт-форуму “Будучыя педагогі — аб тэхналогіях падрыхтоўкі педагога”, які адбыўся летась і ў межах якога старшакласнікі шукалі адказ на пытанне: як падрыхтаваць педагога, які зможа эфектыўна працаваць у школе будучыні.

Поўны тэкст матэрыяла чытайце ў Настаўніцкай газеце № 49, 30 красавіка.

Наталля КАЛЯДЗІЧ.
Фота аўтара.