Дарагая госця на лінейцы

- 11:00Нам пішуць

1 верасня, як і ва ўсіх школах нашай краіны, у Верамейскай сярэдняй школе Чэрыкаўскага раёна адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню ведаў. Госці віншавалі хлопчыкаў і дзяўчынак з надыходам новага навучальнага года. Дырэктар школы Алена Міхайлаўна Стаханава зачытала загад на залічэнне дзяцей у 1 клас і павіншавала вучняў з Днём ведаў.

Асаблівасцю лінейкі стала незвычайная госця — гонар Чэрыкаўскага раёна Алена Ноздрава, чэмпіён свету па веславанні (каноэ), майстар спорту міжнароднага класа, шматразовы чэмпіён свету сярод юніёраў. У Алены ў нашай школе працуе мама і вучыцца брат. З-за неабходнасці тэрмінова з’язджаць на зборы Алена не змагла пабыць на першых уроках, але ў канцы верасня паабяцала зноў прыехаць, і ўрачыстая сустрэча абавязкова адбудзецца. А ў вучняў пакуль ёсць час падрыхтаваць спартсмену пытанні.

Сяргей ЛУКАШЭНКА,
настаўнік Верамейскай сярэдняй школы Чэрыкаўскага раёна.