Дарагія сябры!

- 10:34Актуально, Апошнія запісы

Ад усяго сэрца віншую педагогаў, навучэнцаў, студэнтаў і самых юных грамадзян краіны з Новым годам і Калядамі!

Новы год — гэта час новых магчымасцей і здзяйснення самых запаветных мар. Высокія вынікі дасягаюцца толькі там, дзе цесна супрацоўнічаюць ініцыятыва, дысцыпліна і адказнасць. Гэта можна лічыць сучаснай формулай поспеху.
Сёння, каб эфектыўна працаваць у сістэме адукацыі, неабходны прадпрымальнасць і крэатыўнасць, энергія і настойлівасць у дасягненні мэты. Важна вучыць і вучыцца, захоўваць традыцыі і ўкараняць інавацыі. Упэўнены, што вынікі нашай з вамі штодзённай зладжанай работы стануць надзейным фундаментам для далейшага развіцця нацыянальнай сістэмы адукацыі, рэалізацыі надзённых задач і ажыццяўлення смелых імкненняў.
Дарагія сябры! Няхай надыходзячы Новы год увойдзе ў вашы дамы з верай у дабро, надзеяй на мір і дабрабыт, падорыць вам радасць і добры настрой!
Шчасця вам і ўдачы ў новым годзе!

Міністр адукацыі
Рэспублікі Беларусь М.А.ЖУРАЎКОЎ.