Дарогай дабрыні

- 12:58Нашы дзеці

На працягу ўсіх навагодніх свят у нашай школе праходзіла рэспубліканская дабрачынная акцыя “Цуды на Каляды”. Валанцёры школы — члены грамадскіх аб’яднанняў “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя” і “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” займаліся зборам падарункаў для дзяцей з мнагадзетных сем’яў, дзяцей-інвалідаў, якія пражываюць у аграгарадку Княгінін. Валанцёры наведалі сям’ю, у якой выхоўваецца Лізавета Журавовіч. Па стане здароўя дзяўчынка займаецца дома, і яна была вельмі рада прыходу валанцёраў.

У рамках праграмы супрацоўніцтва ўстановы адукацыі і прыхода храма Святой Жываначальнай Троіцы прайшла акцыя “Дарогай дабрыні”, у якой прыняў удзел настаяцель прыхода протаіерэй Канстанцін Яроміч. Яго прыходу былі вельмі рады ў мнагадзетных сем’ях Вапручковых, Шавялінскіх, Журавовічаў. Салодкія пачастункі і невялічкія падарункі дзецям прыйшліся даспадобы.

Наталля ПУНЯ,
педагог-арганізатар Княгінінскай сярэдняй школы
Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.