Дашкольнікам пра бяспеку

- 10:44Нам пішуць

Бяспечнае асяроддзе — адна з абавязковых умоў жыцця. Кожны, асабліва дзіця, павінен валодаць адпаведнымі навыкамі, выпрацаванымі ў сям’і і за яе межамі.

Днямі прадстаўнікі РАНС на чале з намеснікам Смаргонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях М.М.Шышам наведалі яслі-сад № 13 Смаргоні.

Выхаванцам расказалі пра пажарных-ратавальнікаў, пра тое, як арганізоўваецца работа ў пажарнай частцы, паказалі, як трэба тушыць пажар.

Мерапрыемства прайшло ў цікавай і займальнай гульнявой форме. У старэйшых групах правялі трэнінг на тэму “Небяспечныя сітуацыі (дома, у дзіцячым садку, на вуліцы)”. Мэта заняткаў — сфарміраваць навыкі правільных паводзін у кватэры, жылым доме, лесе пры ўзнікненні пажару.

Дзеці малодшай групы адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў гульні “Тупаем, пляскаем”.

У канцы сустрэчы выхаванцы пабывалі ў ролі ратавальнікаў, пасядзелі ў пажарнай машыне, атрымалі медалі.

Калі малых навучыць асновам бяспечных паводзін, можна быць спакойнымі за іх будучыню.

Вось так карысна і цікава праходзяць дні ў нашым дзіцячым садзе.

Таццяна ВАСІЛЕЎСКАЯ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 13 Смаргоні.