Дастойная змена

- 9:00Выхаваўчая прастора

Мінскі гарадскі ваенна-патрыятычны клуб “Рысь” стане ўзорам аб’яднання па ваенна-патрыятычным выхаванні школьнікаў, прыкладам для ўсёй краіны. Такую думку выказалі ўдзельнікі ўрачыстага адкрыцця клуба, якое прайшло на базе вайсковай часці 3214.

Ва ўнутраных войсках МУС Рэспублікі Беларусь вялікая ўвага ўдзяляецца ваенна-патрыятычнаму выхаванню як новага папаўнення ваеннаслужачых, так і дапрызыўнікаў. Так, у 2021 годзе падчас школьных канікул праведзены 146 профільных лагераў. З навучэнцамі займаліся лепшыя сяржанты і афіцэры. Яны знаёмілі хлопчыкаў і дзяўчынак з асновамі ваеннай службы, на ўласным прыкладзе паказвалі, што такое армія, фарміравалі ў маладога пакалення жаданне служыць ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь.

На занятках клуба “Рысь” навучэнцы змогуць з карысцю правесці вольны час. Распрацавана спецыяльная праграма, дзякуючы якой навучэнцы пазнаёмяцца з гісторыяй унутраных войскаў, азамі страявой і агнявой падрыхтоўкі, узорамі ваеннай тэхнікі і ўзбраення, атрымаюць унікальную магчымасць асвоіць прыёмы самаабароны, іх чакаюць сустрэчы з цікавымі людзьмі, культпаходы. Ім будзе што расказаць сваім сябрам і аднакласнікам.

Адкрыццё клуба з’яўляецца сумеснай ініцыятывай Міністэрства адукацыі, Міністэрства ўнутраных спраў і Мінскага гарадскога выканаўчага камі тэта. “Наша краіна па праве ганарыцца сваёй гісторыяй, гісторыяй барацьбы за незалежнасць. Важна, што маладое пакаленне ведае гэтую гісторыю, гераічнае мінулае бацькоў і дзядоў і, самае галоўнае, вучыцца таму, як абараняць Радзіму. Нашы ваеннаслужачыя заўсёды з гонарам даказвалі, што сумленна выкон ваюць свой доўг, і вельмі важна, што яны рыхтуюць сабе дастойную змену. І сёння мы бачым, што дастойная змена ёсць. У гэтым перакон ваюць зацікаўленыя вочы хлопчыкаў і дзяўчынак, якія прысутнічаюць у зале, — будучых абаронцаў Радзімы”, — адзначыў старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Яўгенавіч Кухараў.

У клубе будуць выкарыстоўвацца актыўныя формы правядзення заняткаў: трэніроўкі, паходы, экскурсіі ў музеі, цікавыя сустрэчы. Кожнаму члену клуба будзе прадастаўлена магчымасць праявіць сябе ў розных відах дзейнасці. “Узаемапавага, узаемавыручка, любоў да сваёй зямлі і імкненне яе абараняць — усё гэта гістарычна склалася ў нашага народа. І вельмі важна, што тыя формы выхавання, арганізацыі выхаваўчай работы, якія выкарыстоўваюцца ў сістэме адукацыі, прадукцыйныя і накіраваны на фарміраванне названых якасцей. Гэта і дзейнасць пошукавых атрадаў, музеяў баявой славы. Вельмі прыемна, што ў Год народнага адзінства ў вайсковай часці 3214 ствараецца ўзор ваенна-патрыятычнага клуба, на які будзе раўняцца ўся краіна”, — паведаміў намеснік міністра адукацыі Аляксандр Уладзіміравіч Кадлубай.

У сваім звароце да “рысянят” Аляксандр Ула дзіміравіч адзначыў, што ад іх паво дзін, сумленнай вучобы і працы, любові да Радзімы, павагі да бацькоў залежыць будучыня нашай краіны. І яна бу дзе шчаслівай, бо падрастае дастойная змена.

Ігар ГРЭЧКА.
Фота Раміля НАСІБУЛІНА, БелТА.