Дасягнуць мэты

- 9:28Адукацыйная прастора, Навіны рэгіёнаў

Навучэнка сярэдняй школы № 3 Мастоў Марыя Чудзілоўская паказала выдатныя веды па рускай мове.

На цэнтралізаваным тэсціраванні па рус­кай мове Марыя набрала 100 балаў. Такі поспех — вынік працы на працягу не аднаго года. Яе сярэдні бал атэстата — 9,8.

— Вывучэнню рус­кай мовы я ўдзяляла асаблівую ўвагу пачынаючы з 5 класа, а ў апошнія два гады дадаткова займалася з рэпетытарам. Вельмі здзівілася, што атрымала 100-бальны вынік, і адначасова было радасна, што я змагла так добра справіцца з заданнямі тэста. Магчыма, на вынік паўплывала і тое, што я не хвалявалася, была спакойная. Я вельмі ўдзячна маім настаўнікам рускай мовы Алене Аляксандраўне Пятрашка і Алене Анатольеўне Сахаравай, а таксама маім бацькам, якія заўсёды мяне падтрымліваюць, — сказала Марыя Чудзілоўская.

Абітурыентка ма­рыць паступіць у медыцынскі ўніверсітэт, таму сур’ёзна займаецца хіміяй і біялогіяй, неаднаразова прымала ўдзел у раённых этапах Рэспубліканскай алімпіяды па хіміі і біялогіі. Дзяўчына прызнаецца, што гэта даволі складаныя прадметы, таму трэба шмат займац-
ца.

Галоўнае пры падрыхтоўцы правільна размеркаваць свой час, бо трэба паспяваць не толькі спраўляцца са школьнай праграмай, але і займацца дадаткова, выконваць шмат заданняў. Расставіла для сябе прыярытэты і прытрымлівалася іх.

— Калі ты вучыш прадмет, старанна рыхтуешся, то на цэнтралізаваным тэс­ціраванні ніякіх складанас­цей не павінна быць. Галоўнае пры падрыхтоўцы правільна размеркаваць свой час, бо трэба паспяваць не толькі спраўляцца са школьнай праграмай, але і займацца дадаткова, выконваць шмат заданняў. Расставіла для сябе прыярытэты і прытрымлівалася іх. Калі ведаеш, што ў цябе шмат працы, то, правільна арганізаваўшы свой дзень, можна зра­біць усё хутка. Практычна ніколі не зай­малася дапазна. Працавала плённа, таму ўсё паспявала, — падзялілася Марыя.

У школьныя гады Марыя Чудзілоўская актыўна займалася края­знаўчай дзейнасцю і атрымала нямала ўзнагарод. Яна пераможца абласнога этапу рэс­публіканскага конкурсу навукова-даследчых края­знаўчых работ у намінацыі “Гісторыя роднага краю”, абласнога конкурсу навукова-практычных праектаў “Празрыстыя воды Нарачы”, раённага і абласнога этапаў рэспубліканскага конкурсу “Упрыгожым Беларусь кветкамі”, раённага і абласнога этапаў абласнога конкурсу “Жывая спадчына».

— Мне вельмі цікава займацца краязнаўчай дзейнасцю, усе мае работы пра нашу краіну, родны горад. Цікава было шукаць інфармацыю, размаўляць з людзьмі, і кніг прыйшлося перачытаць нямала. Мяне захапляе сам працэс напісання работ, — гаворыць выпускніца.

На пытанне, як ёй удаецца ўсё паспяваць, Марыя Чудзілоўская адказала: “Калі ты ставіш перад сабой мэту, то разумееш, што прыйдзецца многае пераадолець, старанна працаваць. Калі хочаш, каб твая мара здзейснілася, усё можна паспець зра­біць”. Марыя з дзяцінства ма­рыць стаць урачом, быць дастойным чалавекам і дапамагаць людзям.

Ірына АНІКЕВІЧ.
Фота з архіва Марыі Чудзілоўскай.