Дэгустацыя кавуноў і злёт грызуноў

- 11:25Навіны рэгіёнаў

Падчас тыдня ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў Гомельскай вобласці ўсюды праходзяць канцэртныя, гульнявыя, фізкультурна-спартыўныя праграмы, дні інтэлектуальных клубаў, бацькоўскія сходы, экскурсіі, адкрытыя заняткі для бацькоў і будучых навучэнцаў.

Дзеці азнаёмяцца з дзейнасцю Гомельскага дзяржаўнага абласнога эколага-біялагічнага цэнтра дзяцей і моладзі.

Рэгіянальныя ўстановы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі адчыняюць свае дзверы — адбываюцца прэзентацыі аб’яднанняў па інтарэсах, майстар-класы, пленэры, конкурсы малюнкаў…

Гомельскі абласны цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі праводзіць дзень адкрытых дзвярэй з паказальнымі выступленнямі юных турыстаў, заняткі па пачатковых навыках турызму “Адкрыты рукзак”, расказвае пра работу аб’яднанняў па інтарэсах турыстычна-края­знаўчага профілю. Таксама тут завочна падводзяцца вынікі абласнога этапу конкурсу “Скарбы маёй сям’і” ў межах рэспубліканскай акцыі “Я гэты край Радзімаю заву”. У цэнтры будуць падведзены і вынікі абласнога краязнаўчага літаратурна-музычнага конкурсу “Галасы малой радзімы”, а таксама адкрытага першынство вобласці па тэхніцы веласіпеднага турызму.

Экскурсію пад назвай “Энергазберажэнне — галоўны шлях захавання зямной цывілізацыі” прапануе дзецям вучэбна-практычны цэнтр па энергазберажэнні. Гомельскі абласны цэнтр тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі запрашае на майстар-класы па пачатковым тэхнічным мадэляванні “Акуніся ў свет Web-тэхналогіі”, “Эвалюцыя 3D”, “Электроніка — пятая стыхія”.

Гомельскі дзяржаўны абласны эколага-біялагічны цэнтр дзяцей і моладзі праводзіць пазнавальна-гульнявую праграму “Экалогія ад А да Я”. У яе межах адбу­дзецца экалагічны флэш-моб “Зялёная планета”, пазнавальная экскурсія “У госці да зялёнай аптэкі”, экалагічная гульня “Дрэва дабрыні”, конкурс “Усё ў свеце цікава, ці Я і свет вакол мяне” і нават дэгустацыя кавуноў. Для тых, хто цікавіцца жывёламі, пройдзе майстар-клас па доглядзе — “Злёт грызуноў”.

Тыдзень завершыцца вялікай канцэртнай праграмай “Квітней, мой горад над Сожам!”, якая прысвечана Дню Гомеля. Больш як 800 дзяцей — прадстаўнікоў розных самадзейных калектываў выступяць у Дзень горада на галоўнай сцэне, размешчанай на набярэжнай Сожа.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.