Для дарослых і дзяцей

- 15:03Нам пішуць

У яслях-садзе № 3 Ляхавіч працуюць надзвычай таленавітыя і творчыя педагогі, якія ўмеюць захапіць выхаванцаў цікавай і карыснай дзейнасцю.

Тэатралізаваныя пастаноўкі з малышамі сталі ўжо добрай традыцыяй, а вось выступленні педагогаў — прыемны сюрпрыз не толькі для дашкольнікаў, але і іх бацькоў. Нядаўна выхавальнікі разам з музычным кіраўніком А.М.Варабей падрыхтавалі для дзяцей, мам і татаў тэатралізаваную пастаноўку казкі “Вось дык рэпка!”. Гледачоў уразілі і касцюмы, і дэкарацыі, і музычнае суправаджэнне. Хлопчыкі і дзяўчынкі з цікавасцю назіралі за казачнымі персанажамі і вучыліся ў іх сяброўству.

Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі ад пастаноўкі вялікае задавальненне. У планах — тэатралізаваныя паказы для выхаванцаў іншых дашкольных устаноў.

Алена ГАРДЗЕЙЧЫК,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 3 Ляхавіч.