Добра падрыхтаваныя кадры — вырашэнне многіх праблем

- 10:09Інфармацыйная гадзіна

Кіраўнікі павінны заняць байцоўскую пазіцыю ў адстойванні інтарэсаў прадпрыемстваў. Аб гэтым заявіў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Аляксандр Косінец.

“У цэлым у нас добра падрыхтаваныя кадры, ім проста неабходна адаптавацца да сучасных умоў, бачыць, што адбываецца ў эканоміцы, свеце, і ў канчатковым выніку заняць больш актыўную, байцоўскую пазіцыю для адстойвання інтарэсаў свайго прадпрыемства або ўстановы”, — сказаў Аляксандр Косінец.
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта дадаў, што добра падрыхтаваныя кадры — вырашэнне многіх праблем. “У нас няма карысных выкапняў і тых багаццяў, якія ёсць у свеце. У нас самае галоўнае багацце — чалавек. Так, не ўсюды атрымліваецца і з рэзервам кадраў, і з ростам. Гэта складаны працэс — выгадаваць сапраўднага кіраўніка”, — заўважыў ён.
Аляксандр Косінец таксама звярнуў увагу, што беларускае грамадства падтрымлівае ўладу. “Мы практычна штомесяц праводзім сацыялагічныя апытанні, таму ведаем усе недахопы, якія часам узнікаюць па віне кіраўнікоў. Мы не падарожнічаем, сузіраючы, што адбываецца, а робім усё неабходнае, каб устараніць іх. Але гэта не імгненная работа, а цяжкая праца, паколькі трэба памяняць менталітэт і псіхалогію людзей і выхаваць асобу”, — падкрэсліў кіраўнік Адміністрацыі.