Добрая справа, цёплыя словы

- 14:53Нам пішуць

Большасць вучняў Нягневіцкай сярэдняй школы Навагрудскага раёна — актыўныя валанцёры, якія аказваюць дапамогу ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, педагагічнай працы і састарэлым людзям у апрацоўцы агародаў, пасадцы агародніны, нарыхтоўцы дроў, яблык.

Члены валанцёрскага атрада “Надзея” лічаць, што гаварыць пра грамадзянскасць і патрыятызм, міласэрнасць недастаткова — патрэбна дзейнічаць, таму паспяшаліся да ветэрана педагагічнай працы Анфісы Юльянаўны Шкарпета з прапановай дапамагчы сабраць яблыкі. Любяць хлопчыкі і дзяўчынкі свайго ветэрана (так ласкава завуць яны Анфісу Ульянаўну!). Яны дапамогуць справай, а яна — парадай, цікавым аповедам, гісторыяй з жыцця. З яблык, якімі пачаставала жанчына валанцёраў, спяклі яблычны каравай і зноў завіталі да ветэрана. Цёплыя словы і добрая справа патрэбны кожнаму!

Удзел у валанцёрскім руху напаўняе жыццё новым сэнсам, фарміруючы сацыяльна карысныя жыццёвыя ўстаноўкі, ідэалы і прынцыпы, дапамагае самарэалізавацца і робіць свой унёсак у змены грамадства.

Таццяна НАГОРНАЯ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Нягневіцкай сярэдняй школы Навагрудскага раёна.