Добрая тэндэнцыя

- 10:45Інфармацыйная гадзіна

У Беларусі назіраецца зніжэнне колькасці падлеткаў, якія ўчынілі крымінальна каральнае дзеянне.

Як паведаміў намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка на пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх, мэтанакіраваны міжведамасны падыход да арганізацыі прафілактычнай работы з непаўналетнімі дазволіў за 9 месяцаў бягучага года забяспечыць зніжэнне падлеткавай злачыннасці ў рэспубліцы на 11,2 працэнта. У цэлым па краіне назіраецца змяншэнне на 6 працэнтаў колькасці падлеткаў, якія ўчынілі крымінальна каральнае дзеянне, у тым ліку на 21,6 працэнта знізілася колькасць крадзяжоў.

— Гэта добрая тэндэнцыя, — адзначыў віцэ-прэм’ер.

Разам з тым, паводле яго слоў, асаблівую заклапочанасць выклікае рост злачынстваў, звязаных са збытам наркатычных сродкаў:

— У сувязі з гэтым звяртаю вашу ўвагу на неабходнасць комплекснай мэтанакіраванай работы па зніжэнні ўзроўню злачыннасці сярод непаўналетніх, звязанай з наркотыкамі. Я думаю, мы на чарговым пасяджэнні камісіі першым пытаннем абавязкова ўключым гэтую тэму, таму цяпер трэба грунтоўна прааналізаваць рэалізацыю ўсіх прынятых мер і комплексных планаў па барацьбе з наркаманіяй.

Па матэрыялах БелТА
падрыхтавала Кацярына РУМЯНЦАВА.