Добры дзень, школа!

У спецыяльным яслях-садзе г. Слоніма “Жураўлік” адбыўся бацькоўскі сход “Жураўлік, да пабачэння! Школа, добры дзень!”. Мерапрыемства праводзілася з мэтай фарміравання актыўнай педагагічнай пазіцыі, “узбраення” бацькоў псіхолага-педагагічнымі ведамі і ўменнямі пры паступленні дзяцей у школу.

У многіх бацькоў паступленне ў школу выклікае трывогу. І невыпадкова, бо гэта пераломны момант у жыцці дзіцяці: рэзка мяняецца ўвесь лад яго жыцця. Галоўнай стане вучоба, адукацыйная дзейнасць. У цяперашні час бацькі маюць магчымасць выбіраць, куды аддаць вучыцца сваё дзіця: у якую школу, па якой праграме, да якога настаўніка. Неабыякавыя бацькі будучых школьнікаў уважліва вывучаюць установы адукацыі, раяцца са сваякамі, сябрамі, спецыялістамі і ўлічваюць розныя факты.

Па традыцыі на сустрэчу былі запрошаны прадстаўнікі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Была прэзентавана дзейнасць устаноў, адказалі на пытанні, якія хвалююць прысутных.

Бацькам была прадстаўлена прафілактычная інфармацыя на тэму “Як зрабіць лета бяспечным” з паказам відэароліка “Недзіцячыя гульні”. Кожны дарослы атрымаў памятку “Бяспека дзіцяці на вуліцы і дома” з дзесяццю парадамі, як абараніць дзяцей ад непрыемнасцяў.

Ларыса ЯГАЎДЗІК,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці спецыяльнага ясляў-сада Слоніма.