Домік для сяброў прыроды

Вясна — пара, калі ўсё ажывае, дрэвы расцвітаюць, прачынаюцца жывёлы пасля зімовай спячкі, прылятаюць птушкі з цёплых краін і радуюць нас сваімі спевамі. Гэтым часам нашым меншым сябрам не хапае корму і месца, дзе схавацца. Таму і прымацоўваюцьна дрэвахдомікі для птушак — шпакоўні.

Дапамога птушкам — цікавая і высакароднаясправа для юных аматараў прыроды. Вось і вучні 3 класа Пархімаўскага ясляў-сада— базавай школы зацікавіліся, а дзе ж упершыню прыдумалі шпакоўні, з чаго іх можна зрабіць. З літаратуры дзеці даведаліся, што першыя птушыныя домікі былі зроблены ў мінулым тысячагоддзі ў Індыі. Вельмі вучням спадабаліся індыйскія шпакоўні, якія зроблены з сухога бутэлечнага кавуна. А ўласна сама шпакоўня— драўляны птушыны домік — упершыню з’явіўся на Русі. Зразумела, рабіць з дошак шпакоўню трэцякласнікам не пад сілу,а вось з загадкавага карча — цудоўная ідэя. І тут актывізаваліся дзіцячыя фантазіі. Усе хутка ўзяліся за работу: хто пілуе, хто рэжа, хто забівае цвікі. Вось і гатовы новы домік!

Як прыемна ведаць, што ты дапамог птушкам!

Святлана ЛЫСЕВІЧ,
настаўніца пачатковых класаў
Пархімаўскага ясляў-сада — базавай школы Бераставіцкага раёна.