Драматычны паварот падзей не ў інтарэсах ні адной з уцягнутых краін

Інцыдэнт са збітым турэцкімі ВПС расійскім ваенным самалётам выклікае глыбокае шкадаванне і крайнюю занепакоенасць. Аб гэтым заявіў начальнік упраўлення інфармацыі прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык, адказваючы на пытанне аб тым, якая рэакцыя Беларусі на інцыдэнт са збітым турэцкімі ВПС расійскім ваенным самалётам.

“Такія трагічныя і вельмі небяспечныя інцыдэнты выклікаюць глыбокае шкадаванне і крайнюю занепакоенасць, асабліва калі яны адбываюцца ў рэгіёне, дзе і без таго на працягу некалькіх гадоў ідзе крывавае ўзброенае супрацьстаянне, і калі ўдзельнікамі такіх інцыдэнтаў становяцца брацкая для нас Расія і дружалюбная Турцыя”, — заявіў прэс-сакратар.
“Гэты драматычны паварот падзей не ў інтарэсах ні адной з уцягнутых краін і пагражае палітычнымі вынікамі для агульнай справы сусветнай супольнасці — барацьбы з міжнародным тэрарызмам”, — падкрэсліў Дзмітрый Мірончык.
“У любых такіх сітуацыях патрабуюцца вытрымка, сумесная работа па дээскалацыі напружанасці і высвятленні ўсіх дэталей інцыдэнту з тым, каб пазбегнуць іх паўтарэння ў будучым”, — дадаў ён.