Дрэўца дабрыні

Напярэдадні Вялікадня на тэрыторыі нашай школы з’явілася дрэўца дабрыні. Ідэя належыць дырэктару Тамары Барысаўне Страпко. Вучні і педагогі ахвотна падтрымалі прапанову кіраўніка ўстановы і актыўна пачалі ствараць упрыгажэнні.

Настаўніца пачатковых класаў кіраўнік аб’яднання па інтарэсах “Творчыя майстэрні” Алена Мікалаеўна Брышчук правяла майстар-клас па вырабе велікодных яек у тэхніцы аб’ёмнага мадэлявання. Кожны клас выкарыстоўваў для гэтага розныя прыёмы дэкарыравання: дэкупаж, аплікацыя, квілінг, роспіс і інш.

Школьнікі дружна ўпрыгожылі вялікі каштан велікоднымі яйкамі, стужкамі і нават цукеркамі. Сумесная работа яшчэ больш згуртавала дзяцей і дарослых. Дрэўца дабрыні атрымалася вельмі прыгожае, бо кожны ўклаў частку душы. А колькі станоўчых эмоцый і душэўнай цеплыні падарыла дрэўца жыхарам аграгарадка ў сонечныя вясновыя дні!

Аксана РОСЛЯК,
педагог-арганізатар Відамлянскай сярэдняй школы Камянецкага раёна.