Другі этап фінансавага марафону

Фінансавая дасведчанасць — аснова незалежнасці і ўпэўненасці ў сённяшнім дні. Моладзі фінансавая дасведчанасць дапамагае ў пытаннях фінансавання адукацыі, у прыняцці правільных рашэнняў пры выбары фінансавых прадуктаў і паслуг.

У адпаведнасці з Планам мерапрыемстваў па супрацоўніцтве ў павышэнні фінансавай дасведчанасці навучэнцаў устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь, стартаваў другі этап алімпіяды па фінансавай дасведчанасці сярод навучэнцаў 10—11 класаў устаноў адукацыі Навабеліцкага раёна на базе Гомельскай Ірынінскай гімназіі.

У другім этапе рэспубліканскай алімпіяды ўзялі ўдзел 16 вучняў устаноў адукацыі Навабеліцкага раёна: сярэднія школы №№ 1, 2, 4, 15, 31, 41, Ірынінская гімназія яслі-сад — сярэдняя школа № 73. Пытанні алімпіяды былі складаныя, але адначасова цікавыя, карысныя для штодзённага жыцця.

Кампетэнтнае журы падвяло вынікі. Старшыня журы намеснік дырэктара — начальнік цэнтра рознічнага бізнесу філіяла № 302 ААТ “АСБ Беларусбанк” Марыя Леанідаўна Коваль цёпла павіншавала пераможцаў фінансавай алімпіяды і ўручыла каштоўны падарунак і дыплом I ступені вучаніцы 10 класа Гомельскай Ірынінскай гімназіі Настассі Гудовіч, дыплом II ступені — вучню 11 класа сярэдняй школы № 1 Гомеля Аляксандру Дарашчонку, дыплом III ступені — вучаніцы сярэдняй школы № 31 Гомеля Ліліі Сакоўскай.

Ларыса ЖВІКАРТ,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Гомельскай Ірынінскай гімназіі.