Другі гуманітарны канвой рыхтуюць у Беларусі

- 12:29Інфармацыйная гадзіна

Беларусь рыхтуе другі гуманітарны канвой ва Украіну. Пра гэта паведаміла на прэс-канферэнцыі ў Мінску начальнік галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі і гуманітарнага супрацоўніцтва Міністэрства замежных спраў Беларусі Ларыса Бельская.

Прадстаўнік МЗС нагадала, што ва ўзаемадзеянні з Міжнародным камітэтам Чырвонага Крыжа ў 2017 годзе была дастаўлена беларуская гуманітарная дапамога для ўкраінскіх грамадзян, якія знаходзяцца ў зоне канфлікту па абодва бакі лініі размежавання. Гэта прадукты харчавання, адзенне, медыцынскія тавары, прадметы першай неабходнасці і інш. Цяпер фарміруецца другі канвой ва Украіну, у найбліжэйшы час плануецца аказаць дапамогу маючым у ёй патрэбу людзям.

“Беларусь з’яўляецца краінай-донарам, якая аказвае гуманітарную дапамогу іншым краінам”, — сказала Ларыса Бельская. Такая дапамога аказвалася В’етнаму, Эквадору, а з 2015 года — Сірыі. Так, у краіну перадаваліся адзенне, прадукты харчавання, медыцынскія прэпараты. Акрамя таго, у Беларусі праходзяць аздараўленне сірыйскія дзеці. У прыватнасці, літаральна два дні назад прыбыла першая ў гэтую аздараўленчую кампанію група дзяцей.