Думай глабальна, а дзейнічай лакальна

24 сакавіка навучэнцы Верцялішкаўскай сярэдняй школы Гродзенскага раёна ўзялі ўдзел у сусветнай акцыі “Гадзіна Зямлі”, што адбылася на цэнтральнай плошчы аграгарадка Верцялішкі. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі СВК “Прагрэс-Верцялішкі” і Цэнтр адпачынку аграгарадка.

Жыхары ўпершыню вырашылі паўдзельнічаць у гэтай акцыі: запалілі на цэнтральнай плошчы свечы, сімвалічна выклалі іх у форме абрысаў Беларусі і патушылі святло.

Мерапрыемства прысвяцілі Году малой радзімы. Нездарма кажуць: “Думай глабальна, а дзейнічай лакальна”. Кожны з нас можа дапамагчы нашай планеце ў тым выпадку, калі будзе рабіць канкрэтныя захады: эканомна выкарыстоўваць элекраэнергію, эканоміць ваду, дапамагаць камунальным службам збіраць і адпраўляць на перапрацоўку смецце, не забруджваць наваколле… Навучэнцы Верцялішкаўскай сярэдняй школы нагадалі аб гэтым усім жыхарам аграгарадка і прымусілі задумацца аб тым, што будучыня планеты — у нашых руках.

Юлія КЕЛЬНІК,
настаўніца англійскай мовы Верцялішкаўскай сярэдняй школы Гродзенскага раёна.